Час працы кантакт-цэнтра:
пн. - чц.: з 9:00 да 18:00
пт.: з 9:00 да 16:45
сб. - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Звароты і прыём грамадзян

Звароты грамадзян

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на біржы арганізавана праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб і вызначаны парадак вядзення справаводства па іх.
Прыём прапаноў, заяў, скаргаў і зваротаў ажыццяўляе сакратар прыёмнай кіраўніка — панядзелак-чацвер з 9:00 да 18:00, у пятніцу - з 9:00 да 16:45 (абедзенны перапынак з 13:00 да 13:45), тэл. +375 (17) 309-37-01, т/ф +375 (17) 220-58-25.

Звароты павiнны разглядацца на працягу пятнаццаці дзён з дня іх рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту неабходнай інфармацыі, тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны старшынёй праўлення біржы, яго намеснікамі, але не больш чым на адзін месяц з адначасовым паведамленнем пра гэта грамадзяніна або юрыдычнай асобы.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне і адрас біржы (філіяла пры накіраванні звароту ў філіял);
  • прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна;
  • дадзеныя пра яго месца жыхарства і (альбо) працы (навучання);
  • выклад сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);
  • асабісты подпіс грамадзяніна.

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і адрас біржы (філіяла пры накіраванні звароту ў філіял);
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку і подпіс кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Да зваротаў грамадзян, якія выступаюць у якасці прадстаўнікоў юрыдычных асоб, павінны таксама прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Ананімныя звароты разгляду не падлягаюць, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі пра злачынства, якое рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейсненае.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай старшыні праўлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у прыёмнай старшыні праўлення па тэл. +375 (17) 309-37-01 альбо ў філіялах біржы.

Прыём грамадзян

Біржай арганізуецца асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які праводзіцца старшынёй праўлення біржы, яго намеснікамі і дырэктарамі філіялаў біржы.

Прыём наведвальнікаў кіраўніцтвам біржы ажыццяўляецца ў прыёмнай кіраўніка па папярэднім запісе па тэлефоне +375 (17) 309-37-01 у адпаведнасці з графікам:

П.І.І. Пасада Дні прыёму Гадзіны прыёму
АСМАЛОЎСКІ Аляксандр Рыгоравіч Старшыня праўлення Серада 17:00 – 18:00
НОВІКАЎ Андрэй Пятровіч
Першы намеснік старшыні праўлення Аўторак  17:00 – 18:00
НАРКЕВІЧ Ірына Уладзіміраўна Намеснік старшыні праўлення Чацвер 17:00 – 18:00

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў біржы, а ў іх адсутнасць - iх намеснiкi альбо спецыялісты гэтых структурных падраздзяленняў, ажыццяўляюць прыём наведвальнікаў па пытаннях, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі, у панядзелак-чацвер з 9:00 да 18:00, у пятніцу з 9:00 да 16:45 (абедзенны перапынак з 13:00 да 13:45).

Дырэктары філіялаў ажыццяўляюць прыём:

Філіял Дырэктар філіяла Дні прыёму Гадзіны прыёму
Брэсцкі філіял Феакцістаў Васіль Міхайлавіч кожны другі чацвер месяца з 15:00 па 17:00
Віцебскі філіял Багдасарава Аксана Паўлаўна кожную другую сераду месяца з 10:00 па 13:00
Гомельскі філіял Гінсар Рыгор Іванавіч кожную другую сераду месяца з 15:00 па 17:00
Гродзенскі філіял Новікаў Аляксандр Аляксандравіч кожную другую сераду месяца з 10:00 па 13:00
Магілёўскі філіял Смольнікаў Іван Міхайлавіч кожны панядзелак з 15:00 па 18:00